Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер

Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер

Город:

Минск

Дата:

27.01.2019, 10:30

Содержание

Думаеце, кэмпы — удзел летніх вакацый? А вось і не! Human Constanta падрыхтавала 5-дзённы Human Winter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Менскам.

Для каго?

Даўно хацеў / хацела запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека? Ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў? Гэты кэмп як раз для цябе: будзем гутарыць пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. 5-дзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.

Хто будзе трэнераваць?

Эксперты_кі і спецыялісты_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta, валантэры_кі, запрошаныя госці. 
Удзельнікі_цы таксама змогуць правесці свае блокі падчас факультатываў.

Што па выніку?

Ты даведаешся, што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне. Магчыма, у цябе ёсць план уласнай ініцыятывы. Ты зможаш альбо рухаць яе далей, альбо дапрацаваць разам з Human Constanta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў, альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.

Як патрапіць?

Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму да 15 студзеня ўключна. Магчыма дадатковая суразмова (вочна ці онлайн). Мы паведамім вынікі да 20 студзеня.

Удзел бясплатны. Арганізатары_кі бяруць на сябе ўсе выдаткі па праездзе, пражыванні, харчаванні.

Па спасылцы можна азнаёміцца з тым, што мы рабілі на Human Camp улетку.
Поспехаў і чакаем цябе на Human Winter Camp!

Участники: 

Регистрация

Для регистрации на мероприятие Вам необходимо зарегистрироваться

Преподаватели

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет