Дзе ў Мінску бясплатна вывучыць беларускую мову?

Дзе ў Мінску бясплатна вывучыць беларускую мову? 0 2077

Дзе ў Мінску бясплатна вывучыць беларускую мову?

 

Сёння мову можна вывучыць «з нуля» і папрактыкаваць ажно ў трох месцах. І ніякіх табе сумных заняткаў пра суфіксы і «як чуецца, так і пішацца». Разам з харызматычнымі вядучымі можна абмеркаваць гопнікаў і хіпстараў ці паслухаць, як па-беларуску размаўляюць Зісер з TUT.BY ды былы шведскі пасол Эрыксан.

Мы раскажам пра магчымасці бясплатна «пракачаць» веды па белмове ці знайсці асяроддзе, каб практыкавацца.

 

Мова ці кава: вострыя тэмы, харызматычныя вядоўцы і кава ў сквоце

 

Дзе? «ЦЭХ», пр-т Незалежнасці, 58/6, другі паверх.

Калі? Па панядзелках, а 19.

Кантакты: facebook.com/MovaCiKava

 

«Мова ці кава» – гэта штотыднёвыя сустрэчы за кубачкам чаго-небудзь смачнага. На занятках абмяркоўваюцца даволі вострыя пытанні. Натуральна, толькі па-беларуску. Каманда вядоўцаў складаецца з 5 мясцовых медыяперсонаў: журналіст Алесь Залеўскі, літаратарка Валярыны Кустава, філолаг, выкладчык і літаратар Уладзь Лянкевіч, перакладчыца Алена Пятровіч ды грамадскі дзеяч і журналіст Франак Вячорка.

 

Да таго, пастаянна запрашаюцца госці. Так, на тэматычны занятак пра нацыянальны беларускі спорт прыйшоў прадстаўнік баскетбольнаго клубу «Цмокі-Мінск», а на занятак пра інтэрнэт – Юры Зісер з TUT.BY.

 

Для таго, каб засвойваць веды па некаторых тэмах, трэба пастарацца. На тэме пра «хіпстараў і гопнікаў» частцы наведнікаў, напрыклад, давялося ўвасобіцца ў вобраз пацаноў з раёна, а другой частцы – сыграць мажораў і хіпстараў.

Кожны занятак завяршаецца невялічкім канцэртам беларускага гурта.

Уздзельнікаў вітаюць як беларускамоўных (атмасферку стварыць), так і рускамоўных ці трасянкамоўных.

 

Мова нанова: тры сотні счаслівых людзей на самаробных лавах

 

Дзе? Галерэя «Ў», пр-т Незалежнасці, 37а.

Калі? Па панядзелках, а 19.

Кантакты:  www.movananova.by

 

«Мова нанова» – гэта праект журналіста Глеба Лабадзенкі і філолага Алесі Літвіноўскай, якія ў мінулым годзе вялі «Мову ці каву». Па сутнасці, такое ж вясёлае і неакадэмічнае вывучэнне мовы. Кожны раз разбіраюць пэўную тэму. Медыцына, паганства, віншаванні, вандроўкі… І нават лаяцца па-беларуску тут навучаць!

 

Тут выкладаюць граматыку, даюць пэўную лексіку (напрыклад, калі разглядалі тэму медыцыны, тлумачылі сапраўдныя беларускамоўныя лекары), чытаюць першыя нумары «Нашай нівы». За трапныя адказы і добрыя практычныя заданні нават можна атрымаць прызы ад спонсараў!

 

Тут таксама запрашаюць гасцей: то Рыгора Барадуліна па скайпе пакажуць, то Стэфана Эрыксана, а кожны занятак завяршаецца выступам беларускіх музыкаў.

 

Дарэчы, людзей ў Галерэю «Ў» набіваецца столькі, што сядзяць на самаробных лавах, а то і зусім выглядаюць з калідора. Але бачылі б вы шчаслівыя твары ўдзельнікаў – недахоп прасторы зусім не сапсуе ім настрой!

 

ПраМова: ралявыя гульні аматараў беларушчыны

 

Дзе? Таварыства Беларускай Мовы, вул. Румянцава, 13.

Калі? Кожную сераду, 18.45.

Кантакт:  +375 17 284 85 11, суполка Вконтакте

 

Моладзь «ТБМ», адной з самых старых беларускіх культурніцкіх арганізацый, ладзіць клуб аратарскага майстэрства. Асноўная мэта – навучыць рабіць добрыя прамовы па-беларуску, выкарыстоўваючы ралявыя гульні.

 

Адбываецца ўсё так: спачатку прэзентуюць гатовыя прамовы, якія рыхтаваліся дома. Выступаюць не меньш за тры чалавекі, якіх пасля ацэньваюць крытыкі і даюць парады. Крытыкуюць не толькі вусна, але і пісьмова.

 

Пасля робяцца спантанныя прамовы: гэта зорны час для астатніх удзельнікаў. У кожнага ёсць 2 хвіліны, каб уразіць групу.

 

Атмасфера абсалютна хатняя, людзей не шмат, а таму кожнага новага ўдзельніка сустракаюць як сябра. Дарэчы, ў офісе самога Таварыства Беларускай Мовы ёсць невялікая крама з сучбеллітам, дзе бабуля-прадавачка таксама пагавора з вамі па-беларуску і параіць добрай літаратуры па мове.

 

А як вывучаеце мову вы? Распавядзіце ў каментах!

 

автор Наста Ероха

Фота: facebook.com/MovaCiKava, vk.com/movananova, http://vk.com/club24816756 

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет