“Забаўлянкі для Янкі” ў Віцебску.

“Забаўлянкі для Янкі” ў Віцебску. 0 1486

Творы беларускага дзіцячага фальклору атрымалі другое жыццё ў сучасным Віцебску. У сувязі з тым, што беларуская мова выкарыстоўваецца вельмі абмежавана пры выхаванні дзяцей, узнікла патрэба ва ўзнаўленні традыцый этнапедагогікі. Таму невыпадкова, што падчас правядзення “Кірмашу праектаў” у Віцебску перамагла ідэя Студэнтскага этнаграфічнага таварыства “Поўнач” і гурта “Паўночная Сухадроўка” пад назвай “Забаўлянкі для Янкі”.

 

Праект адрасаваны ўсім зацікаўленым: і бацькам, і проста людзям, якія не абыякава ставяцца да культуры беларускага народа і жадаюць выкарыстоўваць набыткі зямлі, дзе нарадзіліся, ва ўзаемаадносінах з  дзецьмі.

 

Асноўная мэта праекта “Забаўлянкі для Янкі” – знаёмства з народнай культурай (песні, абрады, гульні і г.д.) і народным выхаваннем. Сустрэчы ў межах праекта ствараюць прастору для камунікацыі беларускамоўных сямей.

 

Праграма, па якой працуе праект “Забаўлянкі для Янкі”, уключае наступныя тэмы:

1. Прэзентацыя праекта.

2. Майстар-клас па слінгах

3. Майстар-клас па ляльках

4. Майстар-клас па батлейцы

5. Семінар па радзінна-хрэсбіннай абраднасці

6. Майстар-клас па выцінанках

7. Майстар-клас па забаўлянках

8. Майстар-клас па дзіцячых гульнях

9. Майстар-клас па калыханках

 

Неабходна адзначыць, што пастаянна праходзяць дадаковыя тэматычныя заняткі, прысвечаныя беларускім святам (напрыклад,  Навагодні ранішнік, Дзень Роднай мовы і г.д.).

 

Майстар-класы праводзяць кансультанты і ўдзельнікі Студэнтскага этнаграфічнага таварыства “Поўнач” і гурта “Паўночная Сухадроўка”. Тэарэтычны матэрыял, які агучваецца на асветніцкіх сустрэчах-семінарах, рыхтуе кансультант, а за песні, гульні, абрады нясуць адказнасць удзельнікі таварыства.Так, на майстар-клас па слінгах з Мінска быў запрошаны слінгкансультант, а на занятках па батлейцы выступалі акцёры тэатра “Лялька”.

 

У межах праекта “Забаўлянкі для Янкі” ўжо прайшлі майстар-класы па слінгах, па батлейцы, па выцінанках і першая частка майстар-класа па забаўлянках і калыханках. Праект вызваў цікавасць у віцебскай публікі: яго падтрымліваюць беларускія бацькі разам з дзецьмі. Любы жадаючы можа прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах, тым больш, што праводзяцца асветніцкія сустрэчы-семінары бясплатна.

 

Фармат правядзення заняткаў  - майстар-класы. Сустрэчы ў межах праекта “Забаўлянкі для Янкі” часам нагадваюць дзіцячы сад: бацькі знаёмяцца з інфармацыяй па тэме заняткаў, а дзеці ў гэты перыяд гуляюць, забаўляюцца з цацкамі. Атмасфера на такіх мерапрыемствах хатняя, шумная. Праводзяцца майстар-класы адзін раз у месяц у культурна-гістарычным комплексе “Дзвіна” ў выхадныя дні, каб ва ўсіх была магчымасць прыйсці на праект.

 

Аўтарка: Вiкторыя Вараўка

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет