Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне 0 51

 

   28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».

   У рамках першай сесіі ўдзельнікі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя, пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне, пазнаёміліся з метадамі даследавання адукацыйных патрэбаў жыхароў раёна.

   Выказваем падзяку Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ДУА "Гімназія г. Шчучына" за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

   Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).

Відэа з першага дня.

Відэа з другога дня.

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет