Организации

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы

Контакты:

Адрес: Пр. Газеты “Праўда”, 11, 220116, Мiнск, Беларусь

Телефоны: Тэл.: +375 17 270 38 96; +375 29 671 41 19.

Факс: +375 17 270 38 96

Е-mail: adop2011info@gmail.com

Сайт: http://adukatar.net/

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае адукацыйныя і асветніцкія арганізацыі і ўстановы Беларусі.

Дзейнасць АДАІА накіраваная на каардынацыю дзеянняў па развіцці сферы дадатковай і нефармальная адукацыі і асветы ў Беларусі.

ПРЫЯРЫТЭТЫ

  • Развіццё і прасоўванне канцэпцыі грамадзянскай адукацыі
  • Садзейнічанне развіццю арганізацый сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі у рэгіёнах Беларусі
  • Распрацоўка і ўкараненне праграм падрыхтоўкі менеджараў, трэнераў і фасілітатараў у сферы нефармальнай адукацыі
  • Адстойванне і прасоўванне інтарэсаў арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі
  • Інклюзія ў нефармальнай адукацыі

ДЗЕЙНАСЦЬ

Сярод найбольш паспяховых праектаў арганізацый, якія ўваходзяць сёння ў АДАіА, варта назваць:

  • Семінары- трэнінгі “Школа Адукатараў”
  • Праграма вучэбных гурткоў
  • Тыдзень нефармальнай адукацыі (2011, 2009, 2007, 2006, 2005)
  • Фестываль нефармальнай адукацыі (2012, 2010, 2008, 2006)
  • Фестываль вучэбных гурткоў (2010, 2006)
  • Фестываль-прэзентацыя грамадзянскага арта «Грамадзянскасць.BY» (2013)
  • Часопіс нефармальнай адукацыі “Адукатар” (выдаецца з 2004 г.)

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы зарэгістраваная 4 лютага 2011 года. Пры гэтым арганізацыі – члены АДАіА супрацоўнічаюць у вобласці правядзення розных адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў ужо больш за 10 гадоў.

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет