Организации

МПГ "Студэнцкая Рада"

Контакты:

Адрес: вул. Кульман, 4

Телефоны: (+375-29) 382-90-02

Е-mail: students.rada@gmai.com

Сайт: http://studrada.org/

Місія МПГ «Студэнцкая Рада»:

спрыянне фармаванню новых пакаленняў студэнтаў, паўнавартасных удзельнікаў адукацыйнага працэса, якія маюць актыўную грамадскую пазіцыю і крытычнае мысленне; студэнтаў, якім уласціва пачуццё салідарнасці і імкненне да свабоды і шчасця, якія адносяць сябе да студэнцкай брацкай супольнасці, і для якіх атрыманне ведаў з’яўляецца прыярытэтнай каштоўнасцю.

 

Мэта арганізацыі – абарона правоў студэнтаў.

 

Задачы:

1. стварэнне механізмаў абароны правоў студэнтаў;

2. прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў перад адміністрацыямі ВНУ, міністэрствам адукацыі Беларусі.

 

У дадзены момант МПГ «Студэнцкая Рада» мае 5 накірункаў дзейнасці:

1. адукацыйны накірунак;

2.інфармацыйна-асветніцкі накірунак;

3. даследчы накірунак;

4. правядзенне грамадскіх кампаній;

5. юрыдычная кансультацыя.

 

«Студэнцкая Рада» з’явілася 10 сакавіка 2008 года як ініцыятыва групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска, стварэнне якой стаў, па сутнасці, адказ на пастаянныя парушэнні правоў і свабод студэнтаў Беларусі. 21 жніўня 2008 года адбыўся арганізацыйны сход сябраў Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, на якім была створана прафсаюзная група «Студэнцкая Рада». 28 жніўня 2008 года стварэнне прафгруппы было ўхвалена прафсаюзным камітэтам Мінскай гарадской пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і была прынята на прафсаюзнае абслугоўванне.

 

«Студэнцкая Рада» заўсёды гатова дапамагчы студэнтам, якія жадаюць абараніць свае правы! У Вас ёсць ідэя правядзення мерапрыемства, звязанага з абаронай правоў студэнтаў? Тады звяртайцеся да нас! Мы Вам дапаможам!

Видео с семинаров

Embedded thumbnail

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет