Организации

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"

Контакты:

Адрес: вул. Будзёнага, 48а, г. Гродна

Телефоны: +375 152 75 71 72

Факс: +375 152 75 71 72

Е-mail: 3sektar@gmail.com

Сайт: http://3sektar.by

Вучыцца можна цікава. Вучыцца можна эфектыўна. Вучыцца можна ў любым узросце.

Гэта добра ведаюць удзельнікі адукацыйных і асветніцкіх праграм адной з найстарэйшых і найбольш дасведчаных адукацыйных арганізацый Беларусі - грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна). Нашая спецыялізацыя - доўгатэрміновыя навучальныя курсы. Такія, як "Школа маладога журналіста" (працуе з 1997 г.), "МедыяСтудыя" (працуе з 20123 г.), "Універсітэт Залатога Веку" (працуе з 2010 г.). Дзякуючы такім курсам людзі, якія да нас прыходзяць (а гэта каля 300 чалавек у год), за час навучання атрыміваюць грунтоўныя веды і карысныя ўменні, сацыяльныя сувязі, дзякуючы якім знаходзяць новыя прафесіі, новых сяброў, пачынаюць жыць больш цікава і якасна.

Мы ладзім таксама шмат іншых цікавых і крэатыўных мерапрыемстваў (Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль", які ладзіцца кожныя два гады, Нацыянальны ФотаБатл для фатографаў-аматараў, паэтычныя слэмы ("бітвы паэтаў"), дыскусіі і прэзентацыі на цікавыя для жыхароў нашага горада тэмы, трэнінгі па лідэрстве, па выкарыстанні новых медыяў і інтэрнэт-тэхналогіяў у журналістыцы, бізнесе, грамадскай дзейнасці. Трэнеры нашай арганізацыі працавалі для такіх беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый, як "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Рада моладзевых і дзіцячых арганізацый, "Ахова птушак Бацькаўшчыны", "Зялёная сетка", UNDP, Counterpart International і інш. Мы маем таксама партнёраў у некалькіх еўрапейскіх краінах, што дазваляе нам ладзіць сумесныя адукацыйныя праекты, дасылаць за мяжу беларускіх валанцёраў. Інфармацыя пра нашую дзейнасць рэгулярна змяшчаецца на нашым сайце 3sektar.by. Заходзьце, чытайце, падавайце заяўкі на ўдзел у нашых мерапрыемствах!

Подбор мероприятий

Опрос

Какие темы тренингов считаете наиболее интересными

Подписка на новости

Видео блок

Годовой отчет